Вольга Чамаданава. Скрыншот відэа АНТ

Вольга Чамаданава. Скрыншот відэа АНТ

— Усё, што мы сёння з вамі забаронім, абмяжуем і гэтак далей … паверце вы мне, у наступным мы будзем вырашаць больш глабальныя праблемы. Мы проста створым іх яшчэ больш, — сказала Чамаданава.

На думку экс-прэс-сакратара МУС, людзі, якія карыстаюцца гэтымі рэсурсамі, «усё роўна прыйдуць да таго, да чаго вельмі імкнуліся».

— Самае складанае заўсёды было — гэта займацца прафілактыкай. < … > Знайсці механізмы і спосабы, якія б ідэальна сёння падыходзілі для ўсіх, — так, вось гэта цяжка… — сказала Чамаданава, падкрэсліўшы, што калі не ісці па шляху блакаванняў і абмежаванняў, то беларускія ўлады, наадварот, ад гэтага выйграюць.

Міністэрства інфармацыі рэгулярна блакуе сайты беларускіх і замежных незалежных СМІ. Матэрыялы большасці незалежных айчынных медыярэсурсаў прызнаныя «экстрэмісцкімі», за іх распаўсюд у сацсетках беларусаў штрафуюць і адпраўляюць на суткі.

Акрамя таго, з 2021 года МУС папаўняе спіс «экстрэмісцкіх» фармаванняў. Першым туды трапіла аб'яднанне рабочых «Рабочы рух». Усяго ў спіс на момант публікацыі ўнесена 171 «фармаванне»: сярод іх мноства тэлеграм-каналаў і чатаў — раёнаў і гарадоў, заводаў, дыяспар, большасць незалежных СМІ і нават музычны гурт з Рагачова Tor Band.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, на 1 лютага 2024 года 35 супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі знаходзяцца ў няволі. Па выніках мінулага года наша краіна ўвайшла ў топ-3 па колькасці журналістаў у зняволенні.

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
6