Адной з самых камічных перадвыбарчых гісторый — 2020 быў пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі каля ГЦ «Дана Мол». Дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч прыцягнуў туды актывістаў БРСМ, каб атакаваць карэспандэнта «Радыё Свабода», які вёў стрым з мерапрыемства. Але яны памылкова накінуліся на кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіла Орду, які ўзначальвае ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі

Чытайце: Актывісты БРСМ разам з дэпутатам Клішэвічам памылкова накінуліся на Орду: «Колькі вам заплацілі?!» ВІДЭА

Тэлеграм-канал Нехта тады ідэнтыфікаваў усю групу актывістаў, якую прыцягнуў Клішэвіч. Людзі сталі пісаць словы абурэння гэтым хлопцам і дзяўчатам. Галоўная актывістка, Ілона Іларыёнава, тады паставіла справу на паток — патрабавала ад людзей грошы ў якасці «кампенсацыі», іначай ішла ў суд.

Як склаліся лёсы маладзёнаў пасля пікета? Спойлер: большасці з іх удалося ўскочыць у сацыяльныя ліфты і зрабіць кар'еру ў каляўладных структурах. 

Ілона Іларыёнава

Ёй 25 гадоў і яна з Мінска. Раней была «моладзевым паслом мэтаў устойлівага развіцця» і актывісткай БРСМ у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. 

Ілона Іларыёнава ў першым шэрагу ў масцы. Скрыншот са стрыма Радыё Свабода

Ілона Іларыёнава ў першым шэрагу ў масцы. Скрыншот са стрыма Радыё Свабода

Гэтая дзяўчына была ў «авангардзе» групы і першай задавала пытанні. Праўладным медыя яна скардзілася на цкаванне ў інтэрнэце, але працаваць засталася.

Пасля ўдзелу ў прапагандысцкіх мерапрыемствах яе кар'ера пайшла ўгару — Ілону нават запрасілі на «Рэспубліканскі бал выпускнікоў» у 2020-м, дзе быў і Лукашэнка. І павысілі да галоўнага спецыяліста дэпартамента інфармацыйна-ідэалагічнай і арганізацыйна-кадравай работы ў мінскім БРСМ.

Ілона Іларыёнава і Наталля Эйсмант. Фота са старонкі Ілоны Укантакце

Ілона Іларыёнава і Наталля Эйсмант. Фота са старонкі Ілоны Укантакце

Таксама яна была ў так званым моладзевым парламенце ды моладзевай палаце пры парламенцкім сходзе Беларусі і Расіі. І рэгулярна ездзіла ў Расію на розныя сходы — напрыклад, у гонар «дня адзінства народаў Беларусі і Расіі». Прызначылі яе і ў створаны Лукашэнкам Усебеларускі народны сход.

Ілона Іларыёнава ў Расіі. Фота з яе старонкі Укантакце

Ілона Іларыёнава ў Расіі. Фота з яе старонкі Укантакце

Але нядаўна Іларыёнава атрымала чарговае павышэнне. Цяпер яна намесніца начальніцы галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай працы і справах моладзі Мінгарвыканкама. Яе прамая кіраўніца — былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Ілона Іларыёнава на СТВ

Ілона Іларыёнава на СТВ

Вікторыя Любамірава

Вікторыі 25 гадоў. Яна таксама мінчанка і даўняя актывістка БРСМ.

Вікторыя Любамірава

Вікторыя Любамірава

У 2019-м яна атрымала прэмію «За справу», якую выдаюць ударнікам з ліку сяброў арганізацыі.

У 2020-м дзяўчына двойчы расказала дзяржСМІ адно і тое ж — што яе калаціла праз тое, што ёй вельмі шмат пісалі пасля ўдзелу ў пікеце. А на СТБ яшчэ заявіла, што актывісты БРСМ стаялі ў лагеры валанцёраў пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га.

Вікторыя Любамірава на СТВ

Вікторыя Любамірава на СТВ

Пасля заканчэння ўніверсітэта яна пайшла па «партыйнай» лініі і стала галоўнай спецыялісткай Цэнтра інфармацыйных і сацыяльных тэхналогіяў ЦК БРСМ. Але нядаўна перайшла на іншую працу — цяпер яна івэнт-менеджар хакейнага клуба «Дынама Мінск».

Вікторыя Любамірава ў эфіры «Беларусь-1»

Вікторыя Любамірава ў эфіры «Беларусь-1»

Варвара Ігнатовіч

Варвары Ігнатовіч таксама 25. Дзяўчына родам са Слуцка, вучылася ў БДУКМ на спецыяльнасці «Культуралогія».

Варвара Ігнатовіч. Фота з яе інстаграма

Варвара Ігнатовіч. Фота з яе інстаграма

У адрозненне ад іншых, яна не заўважаная ў праўладных мерапрыемствах. Мы не адшукалі ўзгадак пра яе актыўнасць і на сайце БРСМ.

Дзяўчына працавала івэнт-менеджарам і прадзюсарам. Напрыклад, у 2018 і 2019 гадах яна працавала над фестывалем «Пастэрнак», які праходзіў у Мінску, а з верасня 2020 па жнівень 2022-га была прадзюсарам у камандзе Улада Бумагі.

Варвара Ігнатовіч і Улад Бумага. Фота з інстаграма дзяўчыны

Варвара Ігнатовіч і Улад Бумага. Фота з інстаграма дзяўчыны

Мяркуючы па інстаграме, яна шмат падарожнічае па свеце. Сферай працы Варвары ў Linkedin пазначаны «прадзюсар YouTube».

Уладзіслаў Дубіцкі

Уладзіславу Дубіцкаму 25 гадоў. Ён вучыўся ў БДУКМ і быў там у актыве БРСМ.

Пасля таго, як засвяціўся на акцыі, Уладзіслаў пайшоў на павышэнне. Цяпер ён загадчык аддзела праектнай дзейнасці ЦК БРСМ.

Раман Бандарук

Хлопцу 28 гадоў. Родам ён з Брэста. Невядома, дзе ён вучыўся, але адразу пачаў будаваць кар'еру ў БРСМ.

Раман Бандарук. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Раман Бандарук. Фота з ягонай старонкі Укантакце

На момант скандальнага пікета Раман быў другім сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ. У 2021-м яго павысілі да першага сакратара.

Сяргей Шырко

Сяргею Шырко 23 гады, ён нарадзіўся ў Мядзельскім раёне. Узначальваў БРСМ у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, які скончыў у 2021-м годзе.

Сяргей Шырко. Фота: СТВ

Сяргей Шырко. Фота: СТВ

Яго таксама павысілі — да першага сакратара ячэйкі БРСМ Заводскага раёна Мінска. Шырко — камуніст. Ён намеснік кіраўніка «Лігі камуністычнай моладзі», якой кіруе Сяргей Клішэвіч.

Чытайце таксама:

Праваслаўны камуніст і ватнік з Расіі. Што вядома пра двух самых маладых кандыдатаў у Мінгарсавет

«Па сутнасці, проста так аддала грошы». Школьнікі расказалі, чаму яны (не) хочуць уступаць у БРСМ

Клас
16
Панылы сорам
74
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
9
Абуральна
61