«Еўраспорт» адключаць у Мінску з 1 студзеня 2013 г.

20.12.2012 / 12:27

Беларускі кабельны аператар ААТ «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» (ААТ «МТІС») патлумачыў прычыны магчымага выключэння каналаў Eurosport са сваёй сеткі з 1 студзеня 2013 года.

Рэч у тым, што канал «Еўраспорт» патрабуе большай аплаты, а МТІС выступае катэгарычна супраць гэтага, паведаміў дырэктар ААТ «МТІС» Міхаіл Мілаванаў.

«Канал «Еўраспорт» патрабуе плаціць больш. Мы супраць павышэння кошту. Па-першае, гэта валюта, якая сыходзіць з краіны. Па-другое, гэта можа адбіцца на цэнах для спажыўцоў.

Мы мяркуем, што запыты замежнага канала «Еўраспорт» празмерныя, будзем весці перамовы.
Але адно магу сказаць дакладна: якаснае спартыўнае вяшчанне ў МТІС абавязкова захаваецца», — адзначыў Міхаіл Мілаванаў.