Лукашэнка прапануе Пуціну абвясціць будаўніцтва беларускай АЭС маладзёжнай будоўляй

29.10.2013 / 14:33

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю пра абвяшчэнне ўзвядзення Беларускай АЭС маладзёжнай будоўляй.

на фота: святары асвячаюць зямлю пад будаўніцтва другога энергаблока, 1 лютага 2013 г., фота Tut.by

Аб гэтым ён заявіў сёння на форуме «Традыцыі. Моладзь. Будучыня».

Лукашэнка паабяцаў, што ў бліжэйшы час на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным яны разгледзяць гэту ініцыятыву, бо БелАЭС будзе ўзводзіцца з удзелам расійскіх спецыялістаў.

«Мы гэту будоўлю вядзём разам з брацкай Расіяй. Абяцаю вам, што ў бліжэйшы час мы з прэзідэнтам Пуціным разгледзім ініцыятыву, каб гэту будоўлю, а можа быць, і ўзвядзенне наступнай атамнай станцыі, якую Расія плануе будаваць у Калінінградзе, зрабіць нашымі агульнымі маладзёжнымі будоўлямі. Гэта будзе, напэўна, правільна», — сказаў Лукашэнка.