Леанід Смоўж, затрыманы за майку «Беларусь без дыктатуры», выйшаў на волю - фотафакт

16.11.2013 / 12:10

Леанід Смоўж, затрыманы 10 лістапада ў Мінску на шэсці памяці ахвяраў савецкага рэжыму за майку «Беларусь без дыктатуры», выйшаў на свабоду пасля пяці сутак арышту.

У Ленінскім РУУСе майкі яму не вярнулі. Патлумачылі, што яна сканфіскаваная.

Леанід Смоўж жыве ў Стоўбцах, ні да якой партыі не належыць.

Нагадаем, што 3 лістапада ў Мінску быў затрыманы гамяльчук Юры Рубцоў, які прыйшоў на шэсце ў Курапаты ў майцы з надпісамі «Лукашенко, уходи» і з адваротнага боку — «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!»

Фота Сяргея Зініна