Мітынгоўшчыкі выбілі «Беркут» з Майдана і занялі Кастрычніцкі палац

20.02.2014 / 10:26

У Кіеве мітынгоўцы занялі Кастрычніцкі палац і пайшлі ў наступ арганізаванымі калонамі.

«Беркут» адышоў да вуліцы Вольгінскай і працягвае выкарыстоўваць гранаты са слёзацечным газам. Аднак, мітынгоўцы працягваюць наступ.

Мітынгоўцаў на вуліцы Інстытуцкай каля 3 тысяч.

Цяпер частка дэманстрантаў актыўна ўмацоўвае барыкады з дапамогай пакрышак, элементаў жалезнага плота, палак, бочак і іншых падручных прыладаў.

Пратэстоўцы таксама падпалілі вадамёт.