«Ничто на земле не проходит бесследно»: ЕС унёс у чорны спіс Іосіфа Кабзона

16.02.2015 / 11:28

kommersant.ru

Еўрасаюз пашырыў чорны спіс расіянаў, у дачыненні да якіх ўводзяцца санкцыі (забарона на ўезд і замарозка рахункаў), гаворыцца ў Афіцыйным часопісе ЕС.

Ад Расіі ў спіс трапілі пяць чалавек. Гэта намеснікі міністра абароны Расіі Анатоль Антонаў і Аркадзь Бахін, намеснік начальніка генштаба УС РФ Андрэй Картаполаў, спявак Іосіф Кабзон і дэпутат Дзярждумы ад КПРФ Валерый Рашкін.

У пералік таксама ўключаны 14 жыхароў усходу Украіны, сярод якіх, напрыклад, намеснік камандзіра апалчэння ДНР Эдуард Басурын, а таксама дзевяць арганізацый — атрадаў «апалчэнцаў». У «чорны спіс» таксама унесены баявік «Матарола» (Арсеній Паўлаў).