Каля курорта ў Чылі выбухнуў вулкан ФОТА

Аб пацярпелых пакуль не паведамляецца, эвакуяваныя больш за тры тысячы чалавек.

03.03.2015 / 15:52

Уночы ў аўторак, 3 сакавіка пачалося вывяржэнне вулкана Вільярыка ў Чылі. Пад вулканам размешчаны вядомы курорт Пукон. З яго, як паведамляе Reuters, эвакуяваныя 3385 чалавек.

З піка, што ўзвышаецца над морам на амаль тры кіламетры, б’е фантан лавы ў кіламетр вышынёй.

Фота: schmick via reddit

Фота: EFE

Фота: 24horas.cl

Фота: verdejo.enzo via Instagram

Фота: Ariel Marinkovic / EPA / LETA

Вільярыка ўваходзіць у «кола агню» — пояс з дзвюх тысяч вулканаў, што праходзіць па Ціхім акіяне. Апошні раз вывяржэнне адбывалася ў 2000 годзе. Вулкан папулярны сярод турыстаў праз захапляльныя віды возера лавы ў кратары.

Аляксандр Арсёнаў