Рэпер Вожык: Мы пад пляшку гарэлкі ўжо пяты раз абіраем Лукашэнку

11.10.2015 / 16:15

Рэпер Вожык да дня выбараў прэзэнтуе на сайце «Арт Сядзібы» свой новы твор — сумную песьню-развагу «Абіраем Лукашэнку».

«Назва трэку гучыць як агітацыя ў дзень цішыні, але насамрэч усё трошкі складаней», — кажа рэпер.

«Гэтая песьня — адлюстраваньне таго, як я адчуваю сёлетнія выбары. Менавіта з такім настроем я пражыў гэтыя перадвыбарчыя месяцы. Таму ў гэты хмуры і безнадзейны дзень я зычу ўсім сонечнага настрою», — зазначае Вожык.

«Нарэшце дачакаліся. Віншую вас, спадарыні і спадары. У нас народнае сьвята — чарговыя выбары. Але ўсё неяк нават для нас так ціха і проста — Ня так, як у мінулы раз і нават ня так, як у 2006-ым…», — сьпявае Вожык.