У Кракаве затрымалі 20-гадовага беларуса, які закопваў наркотыкі ў зямлю

У кватэры паліцэйскія выявілі 600 будучых закладак агульнай вагой 2 кілаграмы.

28.03.2024 / 15:44

Фота: Паліцыя Кракава

Паліцыя затрымала 20-гадовага падазраванага ў захоўванні значнай колькасці наркотыкаў. Наркотыкі ён хаваў, закопваючы іх у розных месцах на тэрыторыі Кракава. 

Паліцэйскія падчас патрулявання адной з вуліц заўважылі мужчыну, які знаходзіўся ў іх цікавасці. Калі паліцыянты паспрабавалі яго затрымаць, той пачаў збягаць. Пасля нядоўгай пагоні яго затрымалі.

Затрыманым аказаўся 20-гадовы беларус. Ён увесь час паводзіў сябе нервова. Неўзабаве і высветлілася, што было прычынай яго нярвознасці. Пры сабе ў мужчыны быў 51 скрутак, абгорнуты ізастужкай з змесцівам мефедрону агульнай вагой каля 200 грамаў і лапатку з драўлянай ручкай.

Абшукалі таксама яго кватэру, якая знаходзілася на тэрыторыі Падгужа, дзе паліцыянты выявілі каля 600 загорнутых ізастужкай абгортак з утрыманнем какаіну, метамфетаміну, мефедрону, МДМА, марыхуаны агульнай вагой каля 2 кг.

Зараз наш суайчыннік абвінавачваецца ў захоўванні наркотыкаў у значнай колькасці, а таксама ў іх распаўсюдзе. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. 

Nashaniva.com