Эканаміст Данейка: Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю

Сваю ацэнку сацыяльнай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі, у новым выпуску «Ток» даў эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка.

27.04.2024 / 20:11

Пад час гутаркі Павел Данейка заўважыў: «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю».

У адрозненне ад Еўропы, дзе пануе сацыялізм з яго дапамогамі па беспрацоўі і іншымі формамі сацыяльнай падтрымкі, сацыяльная палітыка ў Беларусі, на погляд эканаміста, жорсткая і блізкая да ЗША.

Гэта ён лічыць пазітыўным, бо у такіх умовах «прыватны сектар забяспечваў сябе і вырашаў задачы» і ў людзей «сфарміравалася разуменне таго, што яны самі вырашаюць, фарміруюць сваё жыццё, дзяржава тут ні пры чым».

Данейка згадвае, што некалі было падрыхтавана даследаванне аб сацыяльным кантракце Лукашэнкі з беларускім грамадствам.

«Вельмі важным момантам гэтага сацыяльнага кантракту было развіццё прыватнага бізнэсу. Іншымі словамі: «мы вас не чапаем, у рамках разумнага зарабляйце, мы туды не лезем».

Калі ж ты вырастаў у вялікі бізнэс, то воляй-няволяй павінен быў весці з уладамі дыялог. Але гэта не асаблівасць Беларусі. Такое адбываецца ў любой краіне. Калі ты буйны падаткаплацельшчык, то будзеш і з мясцовымі, і з цэнтральнымі ўладамі весці дыялог, бо ад цябе залежаць і працоўныя месцы, і сацыяльныя выплаты».

Эканаміст заўважае, што ў 2000-х ціск на бізнэс быў рэзка зніжаны ў параўнанні з 1990-мі.

Глядзіце цалкам:

Чым беларускія прадпрымальнікі адрозніваюцца ад рускіх і ўкраінцаў

Данейка: У Нацбанку шмат прафесіяналаў, якія б маглі рухаць рэформы

У якім бізнэсе беларусы найлепшыя? Меркаванне эканаміста Данейкі

Nashaniva.com