Стала вядома месца правядзення конкурсу папулярнай еўрапейскай музыкі «Еўрабачанне» ў 2014 годзе. Як паведаміла прэс служба Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU), конкурс адбудзецца ў Капенгагене на сцэне канцэртнай залы B & W Hallerne.

За права прымаць удзельнікаў «Еўрабачання» спаборнічалі тры дацкіх горада, аднак ні аб адным з іх не паведамлялася да моманту прыняцця канчатковага рашэння.

Фінал конкурсу адбудзецца 10 мая 2014 года, паўфіналы пройдуць 6 і 8 мая. Слоган «Еўрабачання» у Даніі гучыць як «Далучайцеся да нас» («Join Us»).

«Еўрабачанне» пройдзе ў Капенгагене не ўпершыню. Дацкая сталіца прымала канкурсантаў у 1964 і 2001 гадах.

У 2014 годзе конкурс папулярнай песні адбудзецца ў Даніі дзякуючы перамозе дацкай спявачкі Эмілі дэ Форэст на «Еўрабачанні-2013». Выканаўца заняла першае месца з песняй «Only Teardrops», набраўшы 281 бал у агульным галасаванні.

Беларуска Алёна Ланская заняла ў фінале 16-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?