Амерыканская кампанія Microsoft купляе бізнес фінскай кампаніі Nokia па вытворчасці мабільных тэлефонаў за 5,4 млрд. еўра (7,2 млрд даляраў).

Згодна з умовамі здзелкі, Microsoft атрымлівае правы на выкарыстанне патэнтаў кампаніі і вытворчасць мабільных прылад.

Да 2011 года кампанія была лідарам на рынку мабільных тэлефонаў, аднак ужо некалькі гадоў саступае Samsung і Apple.

Так, за другі квартал у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года яе продажы ўпалі на 24%. У прыватнасці, мабільных тэлефонаў было прададзена 53,7 млн адзінак, што на 27% менш, чым у другім квартале 2012 года.

Аднак продажы новых смартфонаў Lumia з аперацыйнай сістэмай Windows у гэты перыяд выраслі.

Зліццё павысіць сумяшчальнасць апаратуры і праграмнага забеспячэння, мяркуюць эксперты.

Microsoft прыняла ўмову на працягу 10 гадоў выпускаць мабільныя тэлефоны пад брэндам Nokia.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?