Гэтая прэмія «за самыя сумнеўныя дасягненні» ладзіцца радыёстанцыяй «Срэбраны дождж».
Сёлета прэмія ўручалася ў сямі намінацыях.
Як піша utro.ru, Барак Абама стаў уладальнікам статуэткі ў намінацыі «Плагіят года, ці Блізнюк падкралася непрыкметна». На думку журы «Галёша», Абама, нібыта, скапіяваў перадвыбарную кампанію Уладзіміра Пуціна.
З прэзідэнтам ЗША сапернічалі алімпійская паходня і Аляксандр Лукашэнка. Форму паходні палічылі падобнай на лагатып адной з марак рускай гарэлкі.
А беларускага кіраўніка абвінавацілі ў перайманні таго ж Пуціна.
Пасля таго як расійскі прэзідэнт злавіў вялікага шчупака, беларускі лідар заявіў, што вылавіў 57-кілаграмовага сома.
Дарэчы, «гастарбайтарам года» быў прызнаны Жэрар Дэпард'ё, які атрымаў расійскі пашпарт.