Хлопцы сцвярджаюць, што ў сацыяльнай сетцы чалавек пад нікам «Мітрохін» дасылаў 14-гадоваму хлопчыку паведамленні з сэксуальнымі прапановамі.

«Мітрохін» запрашаў непаўналетняга на інтым у грамадскім туалеце.

Хлопчык звярнуўся да дарослых сяброў.

У выніку навязлівага берасцейца запрасілі нібыта на кватэру да падлетка, калі ягоных бацькоў не было дома. Кватэра аказалася падстаўной — там ужо чакалі дужыя хлопцы.

Калі ў дзверы акурат гэтай кватэры пазваніў дарослы мужчына, яго зацягнулі ўнутр. На кароткім відэа, якое выклалі ў інтэрнэце, няма сцэнаў збіцця, што часта прысутнічае на відэа іншых «паляўнічых».

Між іншым, на відэа пазналі рэдактара газеты «Вечерній Брест» 57-гадовага Ш. «Хлопцы, я займаюся тым, чым займаецеся вы», — тлумачыць Ш. перад камерай.

Мужчына ў разгубленасці. На відэа ён прапануе ўсё патлумачыць аднаму з «паляўнічых», але без прысутнасці астатніх.

Пасля яго здалі міліцыі. Пры сабе ў мужчыны, па словах «паляўнічых», знайшлі прэзерватывы і змазку.

«Калі яны сапраўды тыя, за каго сябе выдаюць, і іх мэтай з’яўляецца спыненне дзеянняў падобнага кшталту, то гэта ў рэчышчы адных памкненняў, якія пераследавала і выданне — каб паказаць і расказаць пра гэтую праблему. Замест гэтага яны, не разбіраючыся і не ўнікаючы, залічылі мяне ў разрад злачынцаў», — сказаў галоўрэд у размове з Tut.by. Ён адзначыў, што прыйшоў на кватэру для падрыхтоўкі матэрыяла пра «паляўнічых на педафілаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?