1 снежня, пасля доўгага перапынку, у Вільні ў грэка-каталіцкай царкве св. Тройцы адбылася імша, якая ахвяроўвалася за слуцкіх паўстанцаў, за вязняў, якія сядзяць у беларускіх турмах, за кс. У. Лазара, за новапрызначаных беларускіх біскупаў.

Св. Імшу адправіў кс. Даніла Сваяк. У ёй удзельнічалі каля 50 чалавек. Першая адноўленая Імша адбывалася ў базыліянскіх мурах, якія для беларусаў з'яўляюцца святым месцам, знакавым у Вільні. Насупраць царквы размешчаны будынак былой Віленскай беларускай гімназіі.

Прыемна, што беларусы-віленчукі і госці Вільні не засталіся абыякавымі ў гэты дзень і наведалі набажэнства. Гэта дае надзею, што беларускія службы будуць адноўленымі і стануць рэгулярнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?