Пасля сустрэчы лідараў беларускай апазіцыі з амбасадарам Ізраіля Іосіфам Шагалам, на якой абмяркоўвалася тэма беларускіх палітвязняў, будзе апублікаваны афіцыйны мемарандум.

Размова доўжылася больш за дзве гадзіны. Ізраільскае пасольства не дало магчымасці карэспандэнту Свабоды папрысутнічаць на сустрэчы.

Пасля таго, як яна скончылася, яе ўдзельнікі з беларускага боку зазначылі, што Іосіф Шагал так і не выбачыўся за свае словы ў інтэрв'ю ізраільскаму тэлебачанню аб тым, што беларускія палітвязні нібыта з'яўляюцца крымінальнікамі. Ён толькі выказаў шкадаванне, што трактоўка ягоных выказванняў прынесла боль сем’ям зняволеных апанентаў Лукашэнкі.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, у мемарандуме, які будзе апублікаваны па выніках сустрэчы, будзе выказанае шкадаванне з прычыны таго, што выказванні амбасадара Ізраіля былі «няправільна інтэрпрэтаваныя ў прэсе».

Уладзімір Някляеў перакананы, што Шагал прызнае наяўнасць у Беларусі палітвязьняў з пункту гледжання ЕС, ЗША і іншых дэмакратычных краін, у тым ліку Ізраіля, аднак падкрэслівае, што з пункту гледжаньня беларускага заканадаўства яны засуджаныя паводле крымінальных артыкулаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?