ЗША ўводзяць візавыя санкцыі ў дачыненні да ўкраінскіх чыноўнікаў. Забарона на выдачу віз тычыцца прыкладна дваццаці высокапастаўленых прадстаўнікоў ўкраінскага ўрада і іншых асоб,
заявіў журналістам высокапастаўлены прадстаўнік дзярждэпартамента.
«Мы палічылі іх адказнымі за загады, якія вядуць да парушэння правоў чалавека і палітычных рэпрэсій», —
сказаў суразмоўца, перадае РІА Навіны.
«Калі сітуацыя будзе ўрэгулявана — уведзеныя санкцыі здымем. Калі ж усё будзе дрэнна, ёсць іншыя крокі, якія мы можам зрабіць у бліжэйшыя дні ў цеснай каардынацыі з ЕС», — дадаў ён.