На Майдане пратэстоўцы падчас штурму сарвалі з афіцэра шаўрон МУС Расіі. Пра гэта паведамілі са сцэны, прадэманстраваўшы рэчавы доказ.

«Гэты шаўрон МУС Расеі з двухгаловым арлом і трыкалорам людзі сарвалі з афіцэра падчас штурму. Гэта рэальны доказ, і гэта павінен бачыць увесь свет», — заявілі са сцэны.

Знаходку перадалі каменданту Майдана Андрэю Парубію і будуць патрабаваць далейшага расследавання, каб даведацца, ці сапраўды расейскія сілавікі ўдзельнічаюць у разгоне ўкраінскага Майдану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?