Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко звярнуўся да ўкраінцаў, тэкст звароту змешчаны ў яго фэйсбуку.

Дарагія ўкраінцы! Сёння — вырашальны дзень. Працягваецца кровапраліцце. Улада на вачах усяго свету сышла да крывавых правакацый.

Узброеных злачынцаў цітушак выпусцілі на вуліцы біць людзей, каб паказаць, быццам існуе нейкае супрацьстаянне паміж грамадзянамі.

Але гэтыя планы асуджаныя! Мы павінны зрабіць наступнае:

Першае. Дэпутатам Вярхоўнай Рады тэрмінова сабрацца на 15 гадзін у парламенце, каб прыняць рашэнне аб выхадзе з крызісу.

Другое. Перазагрузка улады. Прэзідэнт Януковіч павінен пайсці на датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. Гэта цяпер — адзіны спосаб спыніць гвалт.

Трэцяе. Звяртаюся да кожнага з грамадзян. Аб'ядноўвайцеся для абароны свайго жыцця, здароўя і уласнасці. Разам з суседзямі і сябрамі, якія не дапускаюць беспарадкаў на вашых вуліцах.

Мы абавязаны спыніць кровапраліцце!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0