Грузавік з вайсковай калоны з дэсантнікамі, якая рухалася ў Кіеў, трапіў у аварыю, паведамляе сайт Днепрапятроўска.
Па словах відавочцаў, аварыя адбылася каля вёскі Пясчанка: кіроўца не справіўся з кіраваннем, і грузавік выехаў з трасы і перакуліўся.
У выніку ДТЗ, па папярэдніх дадзеных, загінулі трое вайскоўцаў, яшчэ дзевяць атрымалі траўмы. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў вайсковай пракуратуры.