Мясцовыя жыхары ў пасёлку Меліярацыйнае Навамаскоўскага раёна разам з «свабодаўцамі» і актывістамі «Бацькаўшчыны» заблакавалі адпраўку цягніка з байцамі 25 асобнай Днепрапятроўскай паветрана-дэсантнай брыгады ў Кіеў.

Аб гэтым карэспандэнту Укрінформ паведамілі ў прэс-службе Днепрапятроўскай абласной арганізацыі партыі «Бацькаўшчына».

«У пасажырскіх вагонах знаходзяцца каля 500 дэсантнікаў у поўнай амуніцыі з аўтаматамі. Ваеннаслужачых падвозяць у суправаджэнні ДАІ і міліцыі. Мы заблакавалі пуці і не даём цягніку з'ехаць», — паведаміў старшыня Навамаскоўскай арганізацыі «Бацькаўшчыны» Аляксандр Качаткоў.

Паводле яго слоў, каля дзесяці чалавек проста леглі на пуці.

Ён таксама пацвердзіў, што ДТЗ, у выніку якога трое вайскоўцаў загінулі і восем траўмаваныя, адбылося з вайскоўцамі, якіх везлі на гэты цягнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?