Адразу некалькі кіраўнікоў сілавых ведамстваў Закарпацця абвясцілі пра «пераход на бок украінскага народу».

З такой заявай, у прыватнасці, выступіў начальнік абласнога ўпраўлення МУС Васіль Варцаба і кіраўнік мясцовага «Беркута» Васіль Шаленік, паведамляе «Закарпацце анлайн».

Паводле інфармацыі прэс-службы апазіцыйны партыі УДАР, пра падтрымку народа заявіла таксама Закарпацкае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны. А пракурор вобласці Уладзімір Корбан агучыў, што напіша заяву аб адстаўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0