10 дэпутатаў фракцыі Партыі рэгіёнаў і 2 пазафракцыйныя ініцыявалі тэрміновае пасяджэнне Вярхоўнай Рады для вяртання парламенцка-прэзідэнцкай формы кіравання і выказваюць падтрымку ўкраінскага народу.

Паседжанне мае адбыцца 20 лютага а 16.00 (па мінскім часе). Дэпутаты прапануюць разгледзець пытанне пра вяртанне ва Украіне парламенцка-прэзідэнцкай формы праўлення, піша «Інтэрфакс».

Яны таксама заявілі аб падтрымцы ўкраінскага народа і яго волевыяўлення і звярнуліся да вайскоўцаў, мУС і СБУ з просьбай «выконваць прысягу народу Украіны», а не «злачынныя загады».

Як паведаміў у твітары адзін з дэпутатаў, у зале паседжання ўжо хутка мае быць кворум. Дэпутаты пастанавілі не разыходзіцца, пакуль не будуць прынятыя рашэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0