У выніку правядзення комплексу мерапрыемстваў па спыненні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні хабару затрыманы з доказамі злачынства пракурор Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці і яго намеснік.

Як паведамляе прэс-служба КДБ, паслугі, якія аказваюцца зацікаўленым камерцыйным структурам па падрыхтоўцы пракуратурай і падачы ў абласны эканамічны суд іскавай заявы і падтрыманню іскавых патрабаванняў, работнікі пракуратуры ацанілі ў 32 млн рублёў. Грашовыя сродкі на суму больш за 23 млн рублёў былі атрыманыя імі ў якасці хабару ў некалькі этапаў. Пры атрыманні чарговай часткі незаконнага грашовага ўзнагароджання службовыя асобы былі затрыманыя супрацоўнікамі камітэта.

У дачыненні да карумпаваных чыноўнікаў старшынёй КДБ распачата справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару службовымі асобамі, якія займаюць адказнае становішча, па папярэдняй змове).

Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Да падазраваным прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?