Нагадаем, што матч завяршыўся сенсацыйнай перамогай беларускага клуба.

«Падставай для затрымання паслужылі агрэсіўныя паводзіны фанатаў, у тым ліку і ў адносінах да паліцыі. Некаторыя з заўзятараў былі ўзброеныя дубінкамі», — распавёў TUT.BY прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

У выніку 13 чалавек былі арыштаваныя, 48 — затрыманыя.

Супрацоўнікі беларускага пасольства неадкладна звязаліся з прадстаўнікамі праваахоўных органаў і знаходзяцца ў пастаянным кантакце.

Па словах дыпламатаў, у затрыманых беларусаў скаргаў няма.

З затрыманымі заўзятарамі праводзяцца гутаркі.

У 9.30 мелася пачацца судовае пасяджэнне, на якім будзе вызначана пакаранне для 13 беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0