Вярхоўная Рада падтрымала за аснову і ў цэлым унесены прэзідэнтам Пятром Парашэнкам праект закона аб адмене пазаблокавага статусу Украіны.
За такое рашэнне прагаласавалі 303 дэпутаты.
«Слава героям!» — крычалі дэпутаты, калі ўбачылі вынік галасавання на табло, паведамляе kp.ua.
А міністр замежных справаў Павал Клімкін, які прысутнічаў у зале, пераможна ўздымаў уверх сціснутую ў кулак руку.
***
На мінулым тыдні прэзідэнт Пятро Парашэнка ўнёс гэты законапраект у парламент, заявіўшы перад тым, што пазаблокавасць «не змагла гарантаваць нашу бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць».
Перад тым, Парашэнка заявіў, што пытанне аб магчымым уступленні Украіны ў НАТА будзе вырашацца на ўсенародным рэферэндуме.