«Аднойчы я глядзела фоткі Мінска, якія зрабіла мая знаёмая, і нечакана мяне ахапіла пачуццё, што на выявах прысутнічае хтосьці яшчэ, чагосьці вельмі важнага не хапала на гэтых мірных здымках, — распавядае мастачка. Пачвары і зомбі прыйшлі самі сабой. Гэтай серыяй я хацела паказаць, як манструознасць, камічнасць і гатычнасць тых падзей і навін, якія час ад часу адбываюцца ў Мінску, арганічна ўпісваюцца ў ландшафт і бэкграўнд горада. Мы прынялі беларускае фэнтэзі ў нашы думкі і далі яму шчыльна пераплесціся з рэальнасцю. Цяпер мы і нашы гарады – элементы агульнай казкі».

Больш здымкаў на 34mag

Яна Зяновіч нарадзілася ў Маладзечне, жыве ў Празе, Чэхія. Іншыя яе работы можна паглядзець тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?