Спыненне агню, аб якім у чацвер дамовіліся ў Мінску, можа скончыцца, не пачаўшыся, паколькі сепаратысты працягваюць абстрэлы, папярэдзіў Пятро Парашэнка.

Адказнасць за захаванне напружанасці ён усклаў на Расію.

У адпаведнасці з пагадненнем, дасягнутым 12 лютага пасля 16-гадзіннага перамоўнага марафону ў фармаце «нармандскай чацвёркі», перамір'е уступае ў сілу з 0 гадзін па мясцовым часе ў нядзелю.

Паводле інфармацыі журналістаў з зоны канфлікту, менш чым за суткі да прызначанай гадзіны няма ніякіх прыкмет паслаблення напружання баявых дзеянняў.

Такія ж дадзеныя падалі назіральнікі АБСЕ.

«На нашу думку, Мінскае пагадненне — адзіны шлях да ўстойлівага перамір'я», — заявіў прэс-сакратар місіі Майкл Басюркіў.

«Мы перакананыя, што Мінскае пагадненне ў вялікай небяспецы. На жаль, расійскія наступальныя аперацыі ўзмацніліся. Пасля таго, што мы дасягнулі ў Мінску, гэта не толькі атака на ўкраінскіх мірных жыхароў, гэта атака на мінскія вынікі, прычым без тлумачэння», — заявіў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?