Сяргей Міхалок. Фота: Алена Бажко via TUT.BY

Сяргей Міхалок. Фота: Алена Бажко via TUT.BY

«Лічу гурт Trubetskoy класічным кавер-бэндам. Бо на канцэртах яны выконваюць менш за 20% матэрыялу ўласнага сачынення», — патлумачыў Сяргей Міхалок TUT.BY. — У іх ёсць магчымасць спяваць песні «Батарейка», «Хали-Гали», «Шизгара», «Smoke On The Water», «Купалiнка» і гэтак далей».

Міхалок кажа, што яму незразумела, чаму Trubetskoy «сфакусавалі сваю пільную ўвагу на песнях яго сачынення».

Ён лічыць, што Trubetskoy спявае песні, ідэі якіх не падзяляе.

«Іх імідж, стыль і грамадзянская пазіцыя ідуць насуперак майму светапогляду, - падкрэсліў Міхалок. — Менавіта таму я супраць таго, каб яны спявалі мае песні, але судзіцца з імі не збіраюся, бо з'яўляюся праціўнікам любых судовых сістэм і разбіральніцтваў».

Музыка кажа, што не выконвае ў сваім новым гурце Brutto песень лідара Trubetskoy Паўла Булатнікава, а таму раіць «развіваць свой уласны паэтычны і кампазітарскі дар, а не пераасэнсоўваць праславутую «спадчыну ляпісаў «.

Канфлікт між Brutto і Trubetskoy — двума самастойнымі «аскепкамі» гурту «Ляпіс Трубяцкі» — пачаўся з заявы Сяргея Міхалка 2 сакавіка. Ён назваў Trubetskoy «сепаратыстамі і рэйдарамі» і забараніў ім выконваць свае песні, хаця першапачаткова дазваляў выкананне экс-калегам. Trubetskoy вырашылі ігнараваць «дурнаватыя і непрыгожыя дэмаршы экс-калег».

Раней ад імя Brutto з’яўляліся негатыўныя выказванні ў адрас Trubetskoy, але тады першыя абвесцілі, што іх старонку ўзламалі. Цяпер лідар Brutto асабіста пацвердзіў прэтэнзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?