Баевікі ісламісцкай групоўкі «Аш-Шабаб» захапілі будынак універсітэта ў горадзе Гарыса на паўночным усходзе Кеніі.

Як паведаміў міністр унутраных спраў Кеніі Джозэф Нкаісеры, у ходзе нападу былі забітыя па меншай меры 70 чалавек і параненыя 79.

Кіраўнік МУС Кеніі заявіў, што аперацыя супраць баевікоў падыходзіць да канца, аднак, як ён папярэдзіў, «аперацыя яшчэ працягваецца і ўсякае можа здарыцца».

Па словах Нкаісеры, каля 500 чалавек удалося выратаваць, у ходзе перастрэлкі забітыя чацвера баевікоў. Аднак лёс іншых студэнтаў пакуль не вядомы.

Усяго ва ўніверсітэце вучыліся 815 студэнтаў, але невядома, колькі чалавек знаходзілася на тэрыторыі універсітэцкага гарадка ў момант нападу.

Нападнікі ўзялі ў закладнікі вялікую колькасць студэнтаў. Закладнікі былі падзеленыя паводле рэлігійнай прыкметы, 15 мусульман былі адпраўленыя дадому, у руках баевікоў застаюцца студэнты-хрысціяне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?