Паліцыя Чарльстана ў штаце Паўднёвая Караліна праводзіць аперацыю па пошуку маладога чалавека, які ўчыніў страляніну ў царквы і забіў дзевяць чалавек.

Адной з ахвяраў нападу стаў член сената штата Паўднёвая Караліна Клімента Пінкні, які таксама быў пастарам гэтай царквы. Пінкні і іншыя чарнаскурыя пастары ўдзельнічалі ў арганізацыі акцый пратэсту і памяці пасля забойства мясцовага афраамерыканца Уолтара Скота белым паліцыянтам. Гэта забойства разам з інцыдэнтамі ў Фергюсане і Балтыморы стала адной з прычын актыўнага абмеркавання паліцэйскага гвалту ў адносінах да афраамерыканцаў.

Вядома, што падазраваны - белы мужчына, якому прыкладна 21 год. Стральба адбылася ў заснаванай яшчэ ў XIX стагоддзі метадысцкай царкве Эмануэль, якую наведваюць пераважна члены афраамерыканскай супольнасці Чарльстана.

Мясцовая паліцыя правярае паведамленне пра бомбу на месцы злачынства. 

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Джэб Буш ужо прыняў рашэнне аб адмене перадвыбарных мерапрыемстваў, якія былі намечаны на сёння ў Чарльстане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?