Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку эканаміст Аляксандр Лучанок.

Пётр Капітула нарадзіўся 4 ліпеня 1936 г. у вёсцы Вялікі Бор (Старадарожскі раён). У 1958 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ) па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік у прамысловасці», у 1965 — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 1994-2000 гадах працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі начальнікам аналітычнага цэнтра, памочнікам прэзідэнта.

З 2001-га — дарадца старшыні рады дырэктараў замежнага прадпрыемства «Лукойл-Беларусь».

З 2003-га — прафесар кафедры эканомікі і кіравання ВШКБ БДЭУ.

У 1988 годзе стаў доктарам эканамічных навук, у 1989-м яму было прысвоена вучонае званне прафесара.

Аўтар больш за 80 навуковых прац, з іх дзесяць — манаграфій.

За плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання атрымаў падзяку ад Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?