На цікавы факт звярнулі ўвагу журналісты сайта Sport.tut.by. 14 лютага ледзь наступіла, а Яўген Цуркін ужо адправіў Аляксандры Герасімені пяшчотны мэсэдж праз Facebook - фатаграфію з подпісам: «Для цябе, мая дарагая!»

Алімпійская прызёрка даслала ў адказ паштоўку з медзведзянём.

Варта адзначыць, што Дзень усіх закаханых спартсмены правялі ў розных кутках планеты. Цуркін знаходзіўся на адкрытым чэмпіянаце Харватыі, дзе падчас кантрольных стартаў атрымаў перамогу адразу на трох дыстанцыях. У той жа час Герасіменя праходзіла трэніравальны збор у Лос-Анджэлесе.

Чуткі пра рамантычныя адносіны плыўцоў хадзілі ўжо некалькі месяцаў. І толькі на днях яны знайшлі частковае пацверджанне. Частковае, бо Цуркін, да прыкладу, ад каментароў на гэтую тэму адмовіўся. Так што канчатковая кропка ў пытанні да гэтага часу не пастаўленая.

30-гадовая Аляксандра Герасіменя з'яўляецца двухразовым сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане, чэмпіёнкай свету і Еўропы на доўгай і кароткай вадзе. 25-гадовы Яўген Цуркін у 2014 годзе стаў чэмпіёнаў Еўропы, выйграўшы заплыў на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?