Пасля цяжкай і працяглай хваробы ў Шчучыне памёр вядомы грамадска-палітычны актывіст Васіль Бязмен.

Фота з профіля Васіля Бязмена ў фэйсбуку

Фота з профіля Васіля Бязмена ў фэйсбуку

Ён быў адным з актыўнейшых сябраў легендарнай «Паходні», вучыўся тады ў медыцынскім інстытуце. Скончыўшы вышэйшую навучальную ўстанову ў 1993-м, паехаў працаваць лекарам у раённы цэнтр Шчучын, быў актыўным сябрам Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

Васіль Бязмен – нараджэнец мясцовасці Багудзенка на Наваградчыне. Ягоны бацька Канстанцін Бязмен быў актыўным удзельнікам беларускага антысавецкага падполля яшчэ ў 1940-ыя гады.

Васілю Бязмену было толькі 50 гадоў. Пахаванне паводле папярэдніх звестак адбудзецца 15 сакавіка ў Шчучыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?