«Ён памёр у сваёй хаце ў Мінску пасля цяжкай хваробы а 10 гадзіне раніцы. Калі пахаванне, пакуль невядома», — сказала ўдава.

Сяргей Ханжанкоў нарадзіўся 13 сакавіка 1942 года ў пасёлку Усць-Уціны Магаданскай вобласці ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935-м, дзед па матчынай лініі — у 1929-м). У 1955-м сям’і дазволілі вярнуцца ў Менск.

З 1959-га Сяргей Ханжанкоў — студэнт гідратэхнічнага факультэта Беларускага палітэхнічнага інстытуту.

27 мая 1963 года яго і ягоных сяброў арыштавалі савецкія спецорганы. 7 кастрычніка таго ж года засуджаны за «спробу зрабіць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў.

З сябрамі Ханжанкоў хацеў узарваць мінскую вежу-глушылку, але быў выкрыты ўладамі.

Пасля вызвалення з лагераў у 1973-м вярнуўся ў Мінск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, на заводзе імя Кірава. З 2002-га на пенсіі. Удзельнік I-га з’езда палітзняволеных (жнівень 1990-га, Санкт-Пецярбург).

Не рэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?