«Мы змагаліся. Мэта была ў нас перад вачыма. Мы ўдзячныя за неверагодна выдатны час, праведзены разам. Любоў застаецца», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным пад фатаграфіяй Гіда Вестэрвеле.

Прычынай смерці 54-гадовага палітыка стала лейкемія. З лістапада 2015 года ён увесь час знаходзіўся ў шпіталі, прычынай чаго быў пераход на новыя медыкаменты пасля праведзенай трансплантацыі касцявога мозгу.

Дыягназ «лейкемія» Гіда Вестэрвеле паставілі ў 2014 годзе - праз паўгода пасля сыходу ў адстаўку з пасады кіраўніка нямецкім МЗС. У лістападзе мінулага года ён прэзентаваў кнігу «Паміж двума жыццямі» і выступіў па тэлебачанні, дзе распавёў аб сваёй барацьбе з ракам.

Тады шэраг нямецкіх СМІ выказаў надзею, што Вестэрвеле ўдалося перамагчы хваробу, аднак ужо ў снежні 2015 года яго зноў шпіталізавалі. У якасці афіцыйнай прычыны шпіталізацыі быў названы пераход на новыя медыкаменты пасля праведзенай трансплантацыі касцявога мозгу. У бальніцы Вестэрвеле заставаўся да сваёй смерці.

З канца 1980-х гадоў Гіда Вестэрвеле граў прыкметную ролю ў нямецкай палітыцы. Будучы членам Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП) і доўгі час знаходзіўся ў апазіцыі, у 2009 годзе ён стаў міністрам замежных спраў Германіі — пасля таго як свабодныя дэмакраты разам з блокам ХДС/ХСС выйгралі выбары ў бундэстаг. На гэтай пасадзе Вестэрвеле заставаўся да 2013 года.

У лістападзе 2010 г., перад прэзідэнцкімі выбарамі, Вестэрвеле прыязджаў у Мінск.

У лістападзе 2010 г., перад прэзідэнцкімі выбарамі, Вестэрвеле прыязджаў у Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?