Легендарны галандскі футбаліст і трэнер Ёхан Кройф памёр сёння ў Барселоне ва ўзросце 68 гадоў. Прычынай смерці аднаго з найлепшых гульцоў у гісторыі стаў рак лёгкіх.

marca.es

marca.es

Свае найлепшыя гады Кройф правёў у складзе «Аякса» і «Барселоны».

Галандзец дзевяць разоў станавіўся чэмпіёнам сваёй краіны, выйграваў чэмпіянат Іспаніі, гуляў у фінале чэмпіянату свету 1974 года. Тры разы прызнаваўся найлепшым гульцом свету.

У якасці трэнера чатыры разы запар прыводзіў да чэмпіёнства «Барселону», выйграваў з ёй Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

Трэнерскую кар'еру Кройф скончыў у 1996 годзе, пасля чаго толькі эпізадычна узначальваў у таварыскіх матчах непрызнаную зборную Каталоніі.

marca.es

marca.es

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?