У радзільні ў Маладзечне 5 красавіка каля трох гадзін ночы адразу пасля родаў памерла жанчына 1988 года нараджэння.
Факт гібелі парадзіхі пацвердзіў kraj.by пракурор Маладзечанскага раёна Уладзімір Дубоўскі.
«На сённяшні дзень я магу толькі канстатаваць факт: так, сапраўды, такі выпадак у маладзечанскім радзільні быў. Даваць нейкую ацэнку гэтаму здарэнню лічу заўчасным. Магу толькі запэўніць, што гэтай трагедыі праваахоўныя органы нададуць пільную ўвагу. На жаль, людзі паміраюць ва ўстановах аховы здароўя. Але гэты выпадак не шараговы, таму пасля неабходнай праверкі мы дамо прававую ацэнку», — сказаў пракурор.
Жанчына нарадзіла дзіця натуральным шляхам. Немаўля жывое і здаровае.
Як паведамілі TUT.BY знаёмыя сям'і, пасля родаў жанчына была жывая — яна памерла праз некалькі гадзін, як мяркуецца, пасля ўвядзення нейкага медыцынскага прэпарата.