Поп-спявак Прынс быў знойдзены мёртвым у ліфце дома ў Мінесоце (ЗША), дзе ён жыў, паведамляюць амерыканскія СМІ.

57-гадовы Прынс спяваў у стылі, у якім змешваліся R&B, рок і фанк.

Эксцэнтрычны Прынс быў вельмі папулярны ў Амерыцы, пачынаючы з 80-х.

Прычына смерці пакуль высвятляецца. Вядома, што ў спевака на мінулым тыдні пачаўся грып.

У выніку Прынса на хуткай дапамозе даставілі ў бальніцу адразу пасля чарговага канцэрта. Аднак неўзабаве музыканта выпісалі.

За ўсю кар'еру было прададзена больш за 100 млн копій запісаў Прынса.

У 2004 годзе музыка быў уключаны ў Залу славы рок-н-ролу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0