18 мая ў Вільні памёр беларускі мастак і пісьменнік Алег Аблажэй.

Яму было 62 гады. Ён быў родам з вёскі Лезнявічы, што на Дзятлаўшчыне. Перад смерцю доўга і цяжка хварэў.

Ён афармляў кнігі, паштоўкі, канверты. Любімай яго тэмай была жанчына ў фантастычных строях.

Ён браў актыўны ўдзел у руху за незалежнасць Літвы і Беларусі. Быў сябром рады Таварыства беларускай культуры ў Літве і суполкі беларусаў-мастакоў краін Балтыі «Маю гонар».

«І верыць, і баяцца, і прасіць
Ты будзеш, хоць і ведаеш, што нельга,
І хадакі жалезныя насіць,
І жыць, нібыта ў свеце паралельным,
І з вернай да апошняга сястрой
Надзеяй не разлучышся ніколі,
І будзеш ты змагацца сам з сабой
Самотным воінам у чыстым полі…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0