Папулярны ў 1970-х гадах спявак, заслужаны артыст БССР Валерый Кучынскі сканаў 14 чэрвеня ў Мінску на 69-м годзе жыцця.

Валерый Кучынскі нарадзіўся 23 лютага 1947 года ў горадзе Нікалаеў (Украіна) у сям'і вайскоўца. Службу ў войску Кучынскі праходзіў у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі. У гэты ж калектыў ён прыйшоў працаваць, з'яўляючыся студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якую скончыў у 1970 годзе.

З 1971 па 1979 гады Валерый Кучынскі (барытон) быў салістам беларускай оперы. Лаўрэат прэстыжных конкурсаў вакалістаў імя Глінкі і Чайкоўскага.

Кучынскі аднолькава паспяхова і таленавіта працаваў на опернай сцэне і ў эстрадным жанры. Спявак не раз быў ганараваны званнем лаўрэата ўсесаюзнага тэлеконкурсу «Песня года».

У 1972 годзе быў адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі, а праз два гады атрымаў ганаровае званне заслужанага артыста БССР.

Шмат гадоў Кучынскі працаваў салістам Дзяржтэлерадыё БССР.

Развітанне з Валерыем Кучынскім адбудзецца 16 чэрвеня ў рытуальнай зале № 1 спецкамбіната КБО (вул. Альшэўскага, 12) з 14.00 да 15.00. У арганізацыі пахавання ўдаве Кучынскага дапамагаюць кампазітар Эдуард Зарыцкі, спявак Уладзімір Правалінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?