Усе краіны традыцыйна шмат увагі надаюць каманднай форме на Алімпійскіх гульнях. Над ёй працуюць найлепшыя дызайнеры, якія спрабуюць зрабіць яе як мага больш стыльнай, але такой, каб яна заставалася камфортнай для спартсменаў. Менавіта па гэтым крытэрам Мэгі Хендрыкс (Maggie Hendricks), карэспандэнт выдання USA Today Sport адабрала 17 найлепшых мадэляў адзення на парадзе нацый, які адбыўся ўчора ў Рыа. Фота апублікаваныя ў адвольным парадку, піша выданне.

МАНГОЛІЯ (AP Photo/Matt Slocum). Яркая, насычанага колеру форма, з акцэнтам на незвычайным дызайне жаночых спадніц.

ІЗРАІЛЬ (AP Photo/Patrick Semansky). Як яны здолелі пашыць настолькі стылёвыя спартовыя курткі?

ІНДЫЯ (AP Photo/Patrick Semansky). Мужчыны з Індыі былі апранутыя даволі сумна, але жаночыя сары шыкоўныя.

ДАМІНІКА (AP Photo/David Goldman). Камізэлька дае фору.

БАРБАДАС (EPA/ESTEBAN BIBA). Колеры і дэталі адзення адсылаюць да колераў нацыянальнага сцяга. У Барбадаса усё гэта спалучаецца з прыгожым кроем і прыгожымі людзьмі, якія ведаюць, як выглядаць прывабна.

БЕНІН (EPA/TATYANA ZENKOVICH). Прыемныя колеры і прыгожыя элементы адзення спалучаюцца з выдатнымі капелюшамі.

АРУБА (EPA/TATYANA ZENKOVICH). Колеры, хвалепадобны ўзор, ашаламляльныя капелюшы — я хацела б прыбрацца так на пляжнае вяселле.

ІНДАНЕЗІЯ (Jack Gruber — USA TODAY Sports). Да гэтых убранняў ужо няма чаго дадаць.

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ (AP Photo/Charlie Riedel). Курткі брытанцаў здаюцца даволі сумнымі спераду, але са спіны?.. А там — цудоўная эмблема гэтай алімпійскай зборнай.

ВЕНГРЫЯ (AP Photo/Matt Slocum). Цікава, ці ёсць дзесьці такія ж жаночыя сукенкі ў продажы? Задаю пытанне, бо хачу такую ж.

ДЖЫБУЦІ (EPA/ESTEBAN BIBA). У спадніцы адчуваеш сябе камфортна, у ёй добра выглядаеш. Кожнай жанчыне гэта вядома. Цяпер гэтую таямніцу ведае і ўся дэлегацыя з Джыбуці.

КАНАДА (AP Photo/Charlie Riedel). Як і ў Вялікабрытаніі, у Канады даволі панылыя курткі спераду, а са спіны? Oh yeah!

БЕЛАРУСЬ (AP Photo/Matt Slocum). Форма выглядае як звычайны дзелавы гарнітур, але зірніце на мужчынскія кашулі. Арнамент на кашулі той жа, што і на сцягу, арнамент распрацаваны на аснове мясцовых раслінных і кветкавых матываў.

Алімпійская зборная бежанцаў (Kyle Terada — USA TODAY Sports). Зірніце на іх гальштукі. На гальштуках кропкі розных колераў як сімвал розных краін, з якіх прыехалі атлеты. Гэта выклікае сімпатыю.

СЕРБІЯ (AP Photo/Patrick Semansky). Уся разыначка — у камбінацыі спадніц і туфляў.

ШВЕЦЫЯ (AP Photo/David J. Phillip). У форме прысутнічае і худзі, і цюль — і ўсё роўна яна выглядае прывабна.

СЬЕРА-ЛЕОНЕ (EPA/ESTEBAN BIBA). Як і ў выпадку з Венгрыяй — дзе я магу купіць гэтую спадніцу?

Даля Грыбаўскайце пахваліла форму беларускай каманды ў Рыа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0