5 кастрычніка на 91-м годзе памёр удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, доктар медыцынскіх навук, прафесар Уладзімір Васільевіч Гарбачоў.

Патрыярх беларускай кардыялогіі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, аўтар шматлікіх прац, ён да апошняга падтрымліваў сувязі не толькі з калегамі, але і з шырокай грамадскасцю.

Яго сэрца перастала біцца пасля чарговага інсульту.

Уладзімір Гарбачоў у 15 гадоў стаў партызанам. На яго долю выпаў прарыў драматычнай Ушацкай блакады, у 1944 годзе трапіў у нямецкі палон. Прайшоў праз суровыя выпрабаванні.

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз восем гадоў — доктарскую.

З 1970 года працаваў у Беларускім інстытуце ўдасканалення дактароў (з 2000 г. - Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі): з 1970 г. па 1992 г. - загадчык кафедры тэрапіі (з 1978 - кардыялогіі), у 1972-1984 гг. - прарэктар па навуковай рабоце, у 1992-2008 г. - прафесар кафедры кардыялогіі.

З 2002 г. - ганаровы акадэмік Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Мае больш за 250 друкаваных прац, у тым ліку 15 манаграфій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?