Памёр польскі рэжысёр Анджэй Вайда. Яму было 90 гадоў. Яго найвыбітнейшыя фільмы дазваляюць лепш за ўсё зразумець польскага інтэлігента. Польшча была галоўнай тэмай кіно.

Анджэй Вайда быў адным з найвялікшых рэжысёраў у гісторыі кіно, сузаснавальнік польскай школы кіно, у тым ліку пераможцам сярэбранай пальмы ў Канах за фільм «Канал» (1957), прыза ФІПРЭСІ ў Венецыі за «Попел і дыямент» (1959), Silver Shell у Сан-Себасцьяне за «Вяселле» (1973), ФІПРЭСІ ў Канах за «Чалавека з мармуру» ( 1978) і Залатой пальмы за «Чалавека з жалеза» (1981). Гэты фільм распавядае пра станаўленне незалежнага прафсаюза ў камуністычнай Польшчы.

Яго чатыры фільмы былі намінаваныя на «Оскара»: «Зямля абяцаная» (1976), «Дзяўчаты з Вілька» (1980), «Чалавек з жалеза» (1982) і «Катынь» (2008). У Катыні загінуў яго бацька.

У 2000 годзе Вайда атрымаў Оскара за жыццёвыя дасягненні. За некалькі тыдняў да яго смерці, як кандыдата на «Оскар» абвешчаны апошні фільм — «Павідокі» пра мастака Уладзіслава Страмінскага, ураджэнца Мінска.

Фільм Вайды «Павідокі» вылучаны на «Оскар»: галоўны герой — былы віляйчанін і ўраджэнец Мінска мастак Страмінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?