Пасля акцыі памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якая прайшла ўвечары 29 кастрычніка каля будынка КДБ у Мінску, затрыманыя некалькі чалавек. У іх ліку Зміцер Дашкевіч, Павел Пракаповіч і Наталля Гарачка-Басалыга.

Акцыя доўжылася прыблізна паўгадзіны і завяршылася ў 19.30, аднак калі большасць яе ўдзельнікаў разышліся, пяць чалавек на чале з Дашкевічам вырашылі застацца каля КДБ да таго часу, пакуль не дагараць свечкі.

Фота Настассі Роўды.

Фота Настассі Роўды.

Прыкладна ў 21.00 сілавікі сталі адціскаць актывістаў ад партрэтаў і, сутыкнуўшыся з супрацівам, затрымалі як мінімум трох чалавек — іх адвялі ў міліцэйскую машыну. Яшчэ аднаму ўдзельніку акцыі дазволілі сабраць свечкі і партрэты, ён не затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?