Перад адкрыццём помніка Дашкевіч стаяў за журналістамі. За ім чакаў АМАП.

Перад адкрыццём помніка Дашкевіч стаяў за журналістамі. За ім чакаў АМАП.

Дашкевіч трымае над галавой плакат з цытатай Леніна аб неабходнасці «ўзаконіць тэрор».

Дашкевіч трымае над галавой плакат з цытатай Леніна аб неабходнасці «ўзаконіць тэрор».

Першым на Дашкевіча кінуўся другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч.

Потым да збіцця падключыліся «ціхары».

Потым да збіцця падключыліся «ціхары».

У машыну Дашкевіча неслі тры амапаўцы.

У машыну Дашкевіча неслі тры амапаўцы.

7 лістапада падчас адкрыцця новага помніка Леніну каля Трактарнага завода, чацвёра дэмакратычных актывістаў выйшлі з натоўпу ўдзельнікаў і пачалі крычаць «Ганьба!» Гэта былі Зміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі, Арцём Леўчанка і Раман Ганчароў.

У адказ на актывістаў з крыкам «Ленін, партыя, камсамол!» кінуўся другі сакратар БРСМ Сяргей Клішэвіч.

Асобы ў цывільным адразу ж у мэтах бяспекі адвялі ўбок намесніка старшыні Мінгарвыканкама і адначасова кіраўніка беларускіх камуністаў Ігара Карпенку.

Дэмакратычных актывістаў тым часам скруцілі супрацоўнікі АМАПу. Лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча тры міліцыянты неслі да машыны.

Пасля гэткага здарэння для прыгаломшанага натоўпу ўключылі «Гімн Усебеларускага народнага сходу» ў выкананні Аляксея Хлястова.

Тры затрыманыя актывісты — Сяргей Пальчэўскі, Арцём Леўчанка і Раман Ганчароў — выйшлі на волю пасля 17-й. Зміцер Дашкевіч знаходзіўся ў пастарунку яшчэ амаль гадзіну. Паводле словаў лідара «Маладога Фронта», на яго склалі тры пратаколы: за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі», за «хуліганства» і за «непадпарадкаванне міліцыі». «У міліцэйскім аўтобусе мяне збівалі. Калі я пачаў маліцца, тыцкалі дубінкай у зубы. Усе гэтыя іх дзеянні я зафіксаваў у пратаколах. Думаю, буду падаваць скаргі», — сказаў Дашкевіч карэспандэнту НН.

Новы помнік Леніну адкрывалі на гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі каля МТЗ. Раней помнік знаходзіўся ва ўнутраным двары завода, некалькі гадоў быў на рэстаўрацыі, а цяпер яго было вырашана паставіць каля прахадной завода. Рашэнне абгрунтавалі просьбамі «ветэранаў і камуністаў».

Глядзіце таксама: Навошта Мінску яшчэ адзін Ленін? ВІДЭААПЫТАНКА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?