Фота E-прамова.

Фота E-прамова.

Па адукацыі інжынер-электратэхнік, Марат Афанасьеў працаваў галоўным энергетыкам на алюмініевых заводах у Карэліі і Егіпце, пасля — на розных пасадах на БМЗ. Укараніў каля 150 рацыяналізатарскіх прапаноў.

У 1990—1991 быў старшынём Жлобінскага гарсавета.

Ён уваходзіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю. Ад АГП быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, разагнанага Лукашэнкам у 1996. Пасля ад АГП яго ж абіралі дэпутатам мясцовага савета ў Жлобіне.

Быў чалавекам вялікай светлыні і цвёрдых прынцыпаў.

Яму было 70 гадоў. У яго засталіся жонка, двое дзяцей і трое ўнукаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?