Выканаўца самавольнай замалёўкі графіці на вуліцы Магілёўскай у Мінску знойдзены, і з яго спагоняць сродкі праз суд. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац на прэс-канферэнцыі 21 снежня.

«Гэта мая цвёрдая пазіцыя: калі графіці з'явілася падчас правядзення Дзён Масквы ў Мінску, і гэты эскіз быў узгоднены намі і масквічамі, то, я лічу, гэта няправільна, калі хтосьці, зыходзячы з нейкіх асабістых памкненняў, прыходзіць і замалёўвае», — сказаў Шорац. Калі гэтаму патураць, то «хтосьці можа і да помніка нешта прымайстраваць», дадаў ён.

«Спаганяць абавязкова будзем, і нашы грамадзяне павінны разумець, калі хочаш нешта намаляваць, — паглядзіце на тое, што робіцца на вуліцы Кастрычніцкай, калі прыехалі бразільскія мастакі і намалявалі. Але я супраць, каб потым на іх хтосьці чорным зафарбоўваў. Калі ёсць аўтар, то толькі з яго ведама трэба ўносіць змены. Калі ўсё пусціць на самацёк, мы прыйдзем да хаосу. Мы абавязкова спагонім затраты на змены. Трэба юрыдычна гэта кампетэнтна зрабіць, каб у судзе наша пазіцыя была вельмі пераканаўчая», — сказаў Шорац.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?