Ментары праекта (справа налева): Марына Вежнавец, Вольга Кардаш, Таццяна Кежа і Таццяна Жалнерчык.

Ментары праекта (справа налева): Марына Вежнавец, Вольга Кардаш, Таццяна Кежа і Таццяна Жалнерчык.

Цягам месяца ўласныя ідэі можна накіроўваць кампаніі праз сайт «Актывія». Паколькі гэтая маштабная акцыя праходзіць пад слоганам «Жыві ў гармоніі з сабой», то ідэі мусяць упісвацца ў агульны канцэпт і раскрываць патэнцыял адной з сямі сфер: дызайн адзення, кіно, кандытарская справа, бізнэс, танец, фатаграфія або выяўленчае мастацтва.

Усе атрыманыя заяўкі ментары ацэняць завочна і абяруць па тры найцікавейшыя і жыццяздольныя бізнэс-ідэі ў кожнай з сямі сфер. Далей аўтаркам найлепшых праектаў трэба будзе «прадаць» свае ідэі ўжо ўжывую 11 красавіка і прымусіць ментараў паверыць у тое, што цягам некалькіх месяцаў яны здолеюць іх ажыццявіць. Арганізатары папярэджваюць, што атрымаць грошы і пакласці праект у стол не атрымаецца. Гранты дадуць на рэальныя перспектыўныя праекты, здольныя вырасці ў паспяховы бізнэс.

Справа налева: Аляксандра Бутар, Марына Вежнавец, Вольга Кардаш, Таццяна Кежа і Таццяна Жалнерчык.

Справа налева: Аляксандра Бутар, Марына Вежнавец, Вольга Кардаш, Таццяна Кежа і Таццяна Жалнерчык.

Ментары праекта — паспяховыя жанчыны, якія ўжо ажыццявілі свае мары і цяпер гатовыя дзяліцца досведам і дапамагаць іншым змагацца за сваё шчасце. «Весці» беларусак да поспеху будуць:

  • Аляксандра Бутар, рэжысёр
  • Марына Вежнавец, прыма-балярына Вялікага тэатра і стваральніца ўласнай балетнай школы
  • fashion-фатограф Таццяна Кежа, чые здымкі трапілі ў топ-100 найлепшых фота Vogue-2016
  • Вольга Кардаш, дызайнерка адзення і сталая ўдзельніца Belarus Fashion Week
  • Таццяна Жалнерчык, стваральніца французскай кандытарскай Moulin у Мінску
  • Ірына Сотнікава, уласніца кансалтынгавай кампаніі «Тут і Цяпер»
  • Ганна Чыстасердава, сузаснавальніца Галерэі «Ў»

Пасля таго, як вызначаць сем пераможцаў, яны атрымаюць па 5500 рублёў [без уліку выплаты падаткаў]. Далей у іх будзе два месяцы на тое, каб мара перастала быць проста марай. І ментары будуць уважліва сачыць за гэтым шляхам.

Брэнд-маркецінг-менеджарка «Актывіі» ў Беларусі Аляксандра Харольская і ўласніца кансалтынгавай кампаніі «Тут і Цяпер» Ірына Сотнікава.

Брэнд-маркецінг-менеджарка «Актывіі» ў Беларусі Аляксандра Харольская і ўласніца кансалтынгавай кампаніі «Тут і Цяпер» Ірына Сотнікава.

Падчас аб’яўлення старту кампаніі, адна з ментараў, уласніца кансалтынгавай кампаніі Ірына Сотнікава, патлумачыла, чаму яна падтрымала гэтую ініцыятыву.

«Апошнія гадоў 15 я назіраю, што ў грамадстве з’яўляецца шмат тэндэнцый, якія тлумачаць жанчыне, што яна павінна рабіць. Што яна мусіць быць добрай маці, добрай жонкай. Я з вялікай павагай стаўлюся да жанчын, якія свядома абіраюць для сябе быць толькі маці, быць толькі жонкай, захоўваць ачаг і ў гэтым быць шчаслівай, — кажа спадарыня Ірына. — Але вельмі часта гэта не свядомы выбар, а зроблены пад націскам знешняга асяроддзя. Маўляў, «ты павінна», «ты мусіш». І жанчыны, якія абіраюць заставацца дома пад ціскам свайго мужчыны альбо грамадскага меркавання, часта, у рэшце рэшт, не адчуваюць сябе шчаслівымі. Таму я за ўсё тое, што дазваляе жанчыне рабіць свабодны выбар і прымаць самастойна рашэнне, як ёй распарадзіцца сваім жыццём».

Ірына заўважае, што самае складанае — зрабіць першы крок. Далей ужо не будзе куды дзявацца, электрычка пачне набіраць абароты і давядзецца паспяваць.

Святлана Бароўская.

Святлана Бароўская.

Паспрабаваць ажыццявіць сваю мару заклікала і тэлевядоўца Святлана Бароўская. Аднак яна папярэдзіла: самае галоўнае — упэўніцца, што вы робіце тое, што атрымліваецца найлепш.

«Шаноўныя дзяўчаты, калі вы дакладна добра катаецеся на лыжах, вы павінны ісці ў лыжны спорт. Але вы ўпэўнены, што тое, што вы хочаце рабіць, найлепшае з таго, што вы можаце рабіць? — пытаецца Святлана. — Калісьці я дакладна зразумела: нягледзячы на тое, што вучылася ў тэатральным інстытуце, артыстка я так сабе, калі гаворка ідзе пра кіно ці тэатр. Таму што там я паказваю кагосьці. Два вядомыя рэжысёры калісьці сказалі мне: «Калі ты, Света Бароўская, у тэлебачанні, ты не хлусіш. Цябе можна любіць, ненавідзець, ты можаш раздражняць, але абыякавых людзей да цябе няма». І я дакладна ведаю, што знаходжуся на сваім месцы. Таму вам дакладна трэба зразумець, што вы дакладна ідзяце па сваёй бегавой дарожцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?